Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 26 Красавік 2017 13:59

VII Міжнародная навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя «Альтернант - 2017»

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае маладых даследчыкаў Беларусі прыняць удзел у VII Міжнароднай навукова-практычнай інтэрнэт-канферэнцыі «Альтернант - 2017».
Канферэнцыя будзе праходзіць 26-28 красавіка 2017 года на базе педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Праца навуковага форуму плануецца па наступных напрамках:

 -«Актуальныя пытанні агульнай педагогікі»;

- «Праблемы і методыкі выкладання лінгвістычных дысцыплін»;

- «Праблемы і методыкі выкладання прыродазнаўчых дысцыплін»;

- «Аспекты карэкцыйна-развіццёвай педагогікі»;

- «Практыка-арыентаваны падыход у сістэме вышэйшай адукацыі»;

- «Пытанні пераемнасці вышэйшай і сярэдняй адукацыі»;

- «Выхаваўчы патэнцыял адукацыйнага працэсу»

 

Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Захарава, 32, каб. 4

Тэл.: 8 (0152) 75-49-04

E-mail: kaf_lingv@grsu.by

Web: http://fp.grsu.by