Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 06 Май 2017 13:59

VII рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыі «Ад Альфа да Амега ...»

Навукова-практычная канферэнцыя «Ад Альфа да Амега» адбудзецца 6 мая 2017 года на факультэце матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

У гэтым годзе работа навуковага форуму плануецца па напрамках «Матэматыка» і «Інфарматыка».

Праграма сустрэчы прадугледжвае падрыхтоўку навукова-даследчых работ, выступленні ўдзельнікаў з дакладамі аб выніках сваёй даследчай дзейнасці, дыскусіі, выступы навукоўцаў, круглыя сталы для навуковых кіраўнікоў і настаўнікаў.

Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі, навучэнцы сярэдніх і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама студэнты 1-2 курсаў універсітэтаў.

Рабочыя мовы - беларуская, руская.

Матэрыялы канферэнцыі, якія атрымалі станоўчыя ацэнкі пасля рэцэнзавання, будуць апублікаваныя ў выглядзе электроннага зборніка вынікаў даследчых работ на афіцыйным сайце факультэта і на электронным кампакт-дыску.

Канферэнцыя накіравана на выяўленне і падтрымку таленавітых і здольных школьнікаў і студэнтаў, захопленых навукай, а таксама на прафесійную арыентацыю і прыцягненне вучняў да навуковай творчасці і даследчай працы.

Арганізатары навуковага форуму - Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і ўпраўленне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Больш падрабязна з умовамі правядзення канферэнцыі можна азнаёміцца    па спасылцы.

 

Кантакты

Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Э. Ажэшка, 22, каб. 309 (факультэт матэматыкі і інфарматыкі)

Тэл.: 8 (0152) 74-43-90

Факс: 8 (0152) 73-01-10

E-mail: alfa.mf@grsu.by

Web: http://mf.grsu.by