Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 07 Красавік 2017 13:50

У ГрДУ імя Янкі Купалы вызначаны лепшыя валейбалісткі

4707 94У купалаўскім універсітэце завяршыліся традыцыйныя спаборніцтвы па валейболе сярод жаночых каманд, якія праходзілі ў рамках круглагадовай спартакіяды. 12 факультэцкіх каманд дзяўчат на працягу двух тыдняў змагаліся за першае месца.

Ўзнагародзіў пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў прарэктар па выхаваўчай працы. Васілій Сянько адзначыў, што ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы створаны ўсе ўмовы для развіцця студэнцкага спорту і штогод купалаўцы дэманструюць высокія вынікі і камандны спаборніцкі дух падчас падобных турніраў.

Перамогу ў спаборніцтве атрымалі спартсменкі юрыдычнага факультэта, якіх рыхтаваў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Кудзель.

На другое месца пастамента падняліся студэнткі факультэта біялогіі і экалогіі, кіраўніком фізвыхавання якіх з'яўляецца старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксей Абялеўскі.

У тройку лідэраў турніру ўвайшлі прадстаўніцы факультэта эканомікі і кіравання, якія выступалі пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту Віктара Вайцішкіна.

Галоўным суддзёй спаборніцтваў выступіла выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Таццяна Бялова.