Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 20 Красавік 2017 16:14

XXV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Фізіка кандэнсаванага стану"

Фізіка-тэхнічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 20 красавіка 2017 года праводзіць XXV Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Фізіка кандэнсаванага стану».

Удзельнікамі навуковага форуму стануць студэнты, магістранты і аспіранты вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і замежжа.

Праца канферэнцыі будзе праходзіць па наступных напрамках:

- «Вывучэнне малекулярнай структуры і ўласцівасцяў кандэнсаванага стану»;

- «Матэматычныя метады і камп'ютэрнае мадэляванне ў фізіцы кандэнсаванага стану»;

- «Прыборы і тэхніка эксперыменту»;

- «Актуальныя пытанні методыкі вывучэння фізікі кандэнсаваных станаў».

Працоўныя мовы: беларуская, руская, англійская і польская.

 

Кантакты

Адрас: вул. Урублеўскага, 33 (фізіка-тэхнічны факультэт)

Тэл.: 8 (0152) 48-35-91

Факс: 8 (0152) 48-68-81

E-mail: FKS@grsu.by

Web: http://ftf.grsu.by