Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 05 Красавік 2017 15:04

Юрыдычны факультэт наведаў намеснік прарэктара па навуковай палітыцы і міжнародным супрацоўніцтве, начальнік Упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Аляксандр Маркараў

DSC 3122У рамках рэалізацыі праграмы «Запрошаны прафесар» намеснік прарэктара па навуковай палітыцы і міжнародным супрацоўніцтве, начальнік Упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар паліталогіі, прафесар Аляксандр Маркараў прачытаў лекцыі для студэнтаў юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

– Падчас заняткаў госць казаў пра актуальныя пытанні юрыдычнай глабалістыкі, сучаснага міжнароднага публічнага права, сацыялогіі права, гісторыі дзяржавы і права замежных краін, - распавялі студэнты.

У рамках візіту Аляксандр Маркараў сустрэўся з прарэктарам па вучэбнай рабоце нашага ўніверсітэта Юрыем Бялых. Бакі абмеркавалі напрамкі будучага ўзаемадзеяння і дамовіліся развіваць супрацоўніцтва ў навукова-адукацыйнай сферы. На сустрэчы з дэканам юрыдычнага факультэта Святланай Чабуранавай былі намечаны перспектывы работы ў галіне адукацыйнай і навукова-даследчай дзейнасці.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца  тут.