Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 05 Красавік 2017 14:07

Прадстаўнікі філалагічнага і педагагічнага факультэтаў прынялі ўдзел у праграме «Запрошаны лектар»

8 a6aa9174a6У рамках праграм акадэмічнай мабільнасці дацэнт кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта Зоя Сідаровіч і загадчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта Ірына Капалыгіна прачыталі цыкл лекцый для студэнтаў, магістрантаў, дактарантаў і супрацоўнікаў Казахскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Абая.

– Лекцыі Ірыны Іванаўны былі прысвечаны тэарэтычным і практычным асновам здароўезберажэння ў адукацыі, мае заняткі - педагагічнай рыторыцы, - падзялілася Зоя Зігмундаўна. - На сустрэчах з  бакалаўрамі, магістрантамі і дактарантамі я распавядала пра магчымасці навучання на I і II ступенях атрымання адукацыі ў купалаўскім універсітэце, а таксама ў Летняй школе рускай мовы. Акрамя таго, выступіла з дакладам, прысвечаным адукацыйным інавацыйным тэхналогіям у ГрДУ імя Янкі Купалы.

У час знаходжання ў казахскім універсітэце Зоя Сідаровіч прыняла ўдзел у міжнародным круглым стале па праблемах перакладу  твораў Абая, ўрачыстым адкрыцці  Цэнтра партнёрскай сеткі «Інстытут Пушкіна», абароне дысертацыі К.С. Алдашавай «Новыя словы ў сучаснай казахскай мове: працэсы кадыфікацыі і іх лінгвадыдактычныя асновы» і пасяджэнні кафедры рускай мовы і літаратуры, якую ўзначальвае доктар філалагічных навук, прафесар Саўле Абішава.

– Таксама я пабывала ў Казахскім нацыянальным універсітэце імя аль-Фараб, дзе праслухала аўтарскі курс доктара філалагічных навук, прафесара Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў Улданай Максутовны Бахцікірэевай «Культурныя вымярэнні і перспектывы альтэрнатыўных тэорый глабалізацыі», - адзначыла Зоя Зігмундаўна.

У рамках стажыровак выкладчыкаў купалаўскага ВНУ былі дасягнуты дамоўленасці аб сумесных мерапрыемствах з мэтай аптымізацыі навучальнага працэсу і навуковай дзейнасці ва ўніверсітэтах.

Удзел нашых выкладчыкаў у праграме «Запрошаны лектар», правядзенне сумесных мерапрыемстваў пацвярджаюць перспектывы ўзаемавыгаднага партнёрства і стварэнне ўмоў для міжнароднага супрацоўніцтва Казахстана і Беларусі, а таксама падтрымкі навуковых пошукаў у галіне перадавой філалагічнай навукі для аптымізацыі навучальнага працэсу і навуковай дзейнасці ва ўніверсітэтах.

З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца  тут.