Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 19 Красавік 2017 12:43

Аб'яўлены конкурс на атрыманне стыпендый Фонду падтрымкі адукацыйных абменаў для навучання ва ўніверсітэтах Літвы

Стыпендыі прадастаўляюцца на 2017/2018 навучальны год для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

Узровень валодання англійскай, літоўскай альбо іншай мовай абранай праграмы - В2. Неабходны дакументы - сертыфікаты TOEFL, IELTS, альбо ліст выкладчыка англійскай / літоўскай мовы, які пацвярджае ўзровень валодання замежнай мовай.

Сума стыпендыі - 380 еўра для студэнтаў і магістрантаў, 456 еўра для аспірантаў.

Працягласць навучання - 1-2 семестра.

Тэрмін падачы заявак - 2 мая 2017 года.

Спіс неабходных дакументаў для ўдзелу ў конкурсе, а таксама падрабязная інфармацыя пра стыпендыі знаходзіцца   на сайце.

Спіс літоўскіх універсітэтаў, дзе можна прайсці навучанне, можна паглядзець на сайце  www.studyinlithuania.lt.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў аддзел па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі (вул. Э. Ажэшкі, 22, аўд. 216, тэл. 68-12-44).