Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 27 Красавік 2017 10:24

Міжнародны кангрэс «500 гадоў беларускага кнігадрукавання»

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашаюць супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы прыняць удзел у Міжнародным кангрэсе «500 гадоў беларускага кнігадрукавання».

Міжнародны кангрэс «500 гадоў беларускага кнігадрукавання» пройдзе 14-15 верасня 2017 года ў нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

У рамках кангрэса пройдуць Міжнародны круглы стол «Дакументальная спадчына ў цэнтральнаеўрапейскіх рэгіёне: шляхі захавання, вывучэння і папулярызацыі», XX Агульны сход Некамерцыйнага партнёрства "Бібліятэчная асамблея Еўразіі", прымеркаваны да 25-годдзя БАЕ і пасяджэнне аб'яднання «Бібліятэка Балтыка», а таксама шэраг іншых знакавых мерапрыемстваў.

Для ўдзелу ў кангрэсе неабходна не пазней за 15 жніўня 2017 года зарэгістравацца на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі:   www.nlb.by.

Больш падрабязна з праграмай мерапрыемстваў можна азнаёміцца  ў дадатку.