Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 11 Красавік 2017 15:19

Міжнародны вебінар «Інавацыйная стратэгія ў навукова-даследчых і інавацыйных праектах - як павысіць эфектыўнасць даследаванняў?»

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае супрацоўнікаў 11 красавіка 2017 года прыняць удзел у вебінары «Інавацыйная стратэгія ў навукова-даследчых і інавацыйных праектах - як павысіць эфектыўнасць даследаванняў?».

Вебінар адбудзецца ў рамках праекта   «Сетка міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый з краінамі Усходняга партнёрства - ПЛЮС» (EaP PLUS), накіраванага на стымуляванне супрацоўніцтва паміж краінамі Усходняга партнёрства і Еўрапейскага саюза ў сферы навукі, тэхналогій. Праект адкрывае серыю з 6 вебінараў па канкрэтных тэмах, звязаных з інавацыямі, камерцыялізацыяй і іншымі аспектамі інавацыйнай дзейнасці ў краінах Усходняга партнёрства, супрацоўніцтвам паміж ЕС і Усходнім партнёрствам.

Пачатак у 10.00 па цэнтральна-еўрапейскім часе.

Сустрэчу праводзяць дырэктар і старшы кансультант па інавацыях у inno TSD Святлана Клессава (Францыя) і старшы менеджэр па інавацыях і кіраўнік Berlin on AG Пітэр Хефнер (Германія).

Каб прыняць удзел у вебінары, неабходна зарэгістравацца па спасылцы. Вебінар праводзіцца на англійскай мове. Абмежаванняў па ўдзелу няма.

Больш падрабязнасцяў  на сайце.

За даведкамі звяртацца па тэл. 71-19-54 (Алена Апякун).