Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 08 Красавік 2017 14:35

Дні адчыненых дзвярэй факультэтаў пройдуць у ГрДУ імя Янкі Купалы ў красавіку

Будучых абітурыентаў у красавіку 2017 года запрашаюць наведаць факультэты Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

У суботу, 8 красавіка, гасцей будзе прымаць кафедра дызайну факультэта мастацтваў і дызайну. Тут юнакам раскажуць аб асноўных напрамках работы кафедры, правядуць кансультацыі па прадмеце ўступнага іспыту "Творчасць" і матэр-клас па фатаграфіі, а таксама прапануюць наведаць выставу навучальных работ па прадмеце ўступнага іспыту. Пачатак у 11.00.

У пятніцу, 14 красавіка, свае дзверы адкрые факультэт эканомікі і кіравання, дзе будучым абітурыентам на інтэрактыўных пляцоўках раскажуць аб спецыяльнасцях факультэта, навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, праектах акадэмічнай мабільнасці, магчымасцях кар'ернага росту і творчай рэалізацыі студэнтаў.

15 красавіка Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе на кафедры выяўленчага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну, 22 красавіка - на юрыдычным факультэце, дзе хлопцам прапануюць пазнаёміцца з дзейнасцю і поспехамі факультэта на інтэрактыўных пляцоўках.

Запрашаем усіх жадаючых!