Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 12 Красавік 2017 14:21

XVII Міжнародны конкурс аратарскага майстэрства «Цыцэроній — 2017»

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў прыняць удзел у XVII Міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства "Цыцэроній - 2017».

Рэгіянальны тур штогадовага конкурсу прамоўніцкага майстэрства "Цыцэроній - 2017» пройдзе 12-13 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Па традыцыі спаборніцтва па красамоўству накіравана на павышэнне ўзроўню камунікатыўнай культуры студэнцкай моладзі.

Конкурс будзе праходзіць у тры этапы.

Першы складаецца з конкурсу «Парад выступоўцаў», дзе кожны ўдзельнік прадставіць свой дэвіз, і «Выканальніцкі конкурс», у рамках якога ўдзельнікам будуць чытаць вершы, празаічныя творы альбо спяваць песні, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

На другім этапе канкурсантам трэба будзе выступ з прамовай на тэму «Падзеі, людзі і іх справы». Дадзены тур конкурсу прымеркаваны да 100-годдзя беларускай міліцыі.

Трэці этап стане выпрабаваннем для 10 канкурсантаў, якія пакажуць сябе на высокім узроўні ў папярэдніх турах. Тут юнакоў чакаюць дэбаты.

Таксама ў рамках спаборніцтва пройдзе конкурс аратарскага майстэрства "Спяваю маю Айчыну» сярод удзельнікаў з краін далёкага і блізкага замежжа, якія вучацца ў гродзенскіх універсітэтах.

Пераможцы і прызёры рэгіянальнага тура конкурсу будуць запрошаныя ў фінал XVII Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства "Цыцэроній - 2017", які адбудзецца 18-19 мая 2017 года на базе Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь у Мінску.

Заяўкі  на ўдзел прымаюцца да 7 красавіка 2017 года на электронную пошту   zoya.sidorovich@mail.ru    альбо па адрасе: 230023, г. Гродна, вул. Э. Ажэшка, 22, каб. 308.

Больш падрабязна з умовамі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца  ў дадатку.

Кантакты

Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Э. Ажэшка, 22, каб. 308

Тэл.: +375 (29) 78-601-60

E-mail: zoya.sidorovich@mail.ru