Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 30 Сакавік 2017 14:00

У ГрДУ імя Янкі Купалы назвалі пераможцаў агульнаўніверсітэцкага конкурсу на лепшы лагатып для сайта Grodnovisafree.by

4599 3Лепшым прызнаны лагатып, прапанаваны старшым выкладчыкам кафедры дызайну факультэта мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Марыяй Пчэльнік.

Другое месца прысудзілі варыянту, распрацаванаму дацэнтам кафедры дызайну Ігарам Дзямкоўскім. Трэцяе месца падзялілі работы, прадстаўленыя на конкурс студэнтамі факультэта біялогіі і экалогіі Аляксеем Бакуновічам і Антонам Мандрыкевічам.

Нгадаем, што конкурс лагатыпа тэрыторыі бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян «GrodnoVisaFree» накіраваны на актывізацыю інавацыйнага творчага мыслення моладзі, прыцягнення яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, трансгранічнага турызму і папулярызацыі аб'ектаў турыстычнай спадчыны.

Удзел у конкурсе прымалі студэнты, супрацоўнікі купалаўскага ўніверсітэта і каледжаў, якія экспертам прадставілі больш за 50 варыянтаў лагатыпаў. У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, ГА «БРСМ», структурных падраздзяленняў універсітэта і факультэта мастацтваў і дызайну. Прапанаваныя варыянты эксперты ацэньвалі па такіх крытэрах, як унікальнасць, арыгінальнасць, якасць выканання прадстаўленай працы, адэкватнае адлюстраванне зместу, адаптыўнасць, маштабаванасць, тэхнічнае выкананне, глыбіня раскрыцця тэмы і творчы падыход.