Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 22 Сакавік 2017 15:46

Упершыню студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прымуць удзел у міжнароднай летняй школе па эканоміцы «Упраўленне праектамі»

4405 2Арганізатарамі летняй школы выступаюць факультэт эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сумесна з факультэтам інфарматыкі і кіравання Вроцлаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта (Польшча).

Праграма летняй школы ўключае лекцыйныя заняткі, якія будуць праходзіць з 3 па 18 жніўня 2017 года ва Ўроцлаве. Па заканчэнні летняй школы кожны ўдзельнік атрымлівае персанальны сертыфікат.

Пражыванне і ўдзел у летняй школе фінансуецца Вроцлаўскім тэхналагічным універсітэтам, праезд і харчаванне - самім удзельнікам.

Каб прыняць удзел у летняй школе «Упраўленне праектамі»  неабходна запоўніць  анкету і выслаць яе на электронную пошту kaf.mbim@gmail.com.