Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 30 Сакавік 2017 15:22

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца XI Рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Сацыялагічныя чытанні - 2017»

Канферэнцыю правядзе кафедра сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы 30 сакавіка 2017 года.

Удзельнікамі навуковага форуму стануць студэнты, магістранты і аспіранты вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

Праца канферэнцыі «Сацыялагічныя чытанні - 2017» будзе праходзіць па наступных напрамках:

- «Сацыяльна-эканамічныя і дэмаграфічныя аспекты развіцця беларускага грамадства»;

- «Сучасная моладзь і яе каштоўнасці»;

- «Рэлігія, адукацыя і культура ў сучасным свеце»;

- «Сацыялогія СМІ і камунікацый»;

- «Сацыяльныя дэвіяцыі ў сучасным грамадстве»;

- «Экалагічны кірунак ў сацыялагічным дыскурсе»;

- «Даследаванне сям'і і гендэрных адносін у сацыялогіі»;

- «Сучасная тэарэтычная сацыялогія: трэнды і перспектывы развіцця».

Рабочыя мовы канферэнцыі: руская і беларуская.

Кантакты

Адрас: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5 (факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму)

Тел.: 8 (0152) 77-32-57

E-mail: grsu.sociology@mail.ru

Web: http://fh.grsu.by