Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 29 Сакавік 2017 15:03

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца Міжнародная навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя маладых даследчыкаў «Альфа - 2017»

Міжнародная навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя маладых даследчыкаў «Альфа - 2017» будзе праходзіць з 29 па 31 сакавіка 2017 года на філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Арганізатарам міжнароднай канферэнцыі выступае кафедра рускай мовы як замежнай.

Навуковы форум па пройдзе наступных напрамках:

- палікультурная прастора ўстановы адукацыі;

- педагагічныя ідэі XXI стагоддзя;

- праблемы маўленчай камунікацыі;

- асаблівасці сучаснай мовы;

- шляхі фарміравання міжкультурнай кампетэнцыі студэнтаў.

 

Кантакты

Адрас: г. Гродна, вул. Леніна, 32, каб. 11

Тэл.: 8 (0152) 77-13-82

E-mail: kaf_rk@grsu.by