Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 28 Сакавік 2017 14:51

Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае навучэнцаў Гродзеншчыны на заняткі, накіраваныя на падрыхтоўку да цэнтралiзаванага тэсцiравання

Заняткі па рускай і англійскай мовах  пройдуць на факультэце  давузаўскай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

28 сакавіка занятак па беларускай мове будзе прысвечаны складу слова і словаўтварэнню, 30 сакавіка - арфаграфіі, правапісу НЕ з рознымі часцінамі мовы, правапісу Н і НН.Правядзе ўрокі выкладчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Людміла Пузыня. Пачатак у 11.40 і 10.05 адпаведна па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 110.

8 красавіка адбудзецца занятак па англійскай мове, прысвечаны цэнтралізаванаму тэсціраванню па англійскай мове, лексіцы: словаўтварэнню і словаўжыванню. Правядзе сустрэчу настаўнік вышэйшай катэгорыі Гродзенскай гарадской гімназіі Вера Гаравец. Пачатак у 13.30 па адрасе: вул. Э. Ажэшка, 22, аўд. 218а.

Зарэгістравацца на заняткі можна   па спасылцы.

Запрашаем усіх жадаючых!