Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 23 Сакавік 2017 10:22

Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае педагогаў Беларусі на семінары па GeoGebra

Семінары пройдуць дыстанцыйна 23 і 30 сакавіка 2017 года. Правядзе іх загадчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Карлюкова.

23 сакавіка семінар будзе прысвечаны ўводнаму курсу ў GeoGebra. Пачатак у 16.30. 30 сакавіка - новым магчымасцям у GeoGebra. Пачатак у 11.30.

GeoGebra - вольна распаўсюджваемае дынамічнае геаметрычнае асяроддзе, якое дае магчымасць ствараць чарцяжы ў планіметрыі і стэрэаметрыі, у прыватнасці, для пабудовы з дапамогай цыркуля і лінейкі. У праграмы багатыя магчымасці працы з функцыямі (пабудова графікаў, вылічэнне каранёў, экстрэмуму, інтэгралаў, вытворных і г.д.) за кошт каманд убудаванай мовы (якая, дарэчы, дазваляе кіраваць і геаметрычнымі пабудовамі).

Праграма напісаная Маркусам Хохенвартэрам на мове Java (працуе на вялікім ліку аперацыйных сістэм). Перакладзеная на 39 моў. Цалкам падтрымлівае рускую мову.

Рэгістрацыя на семінары па спасылцы.