Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 22 Сакавік 2017 10:20

VI Рэспубліканская канферэнцыя курсантаў, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Канферэнцыя пройдзе 22 сакавіка 2017 года на базе ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і збярэ аспірантаў, магістрантаў, курсантаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

Навуковы форум накіраваны на абмеркаванне актуальных праблем вядзення і забеспячэння баявых дзеянняў падраздзяленняў, удасканалення працэсу арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых і выпрацоўцы адзіных падыходаў да іх вырашэння.

На канферэнцыі плануецца праца па наступных напрамках:

- «Актуальныя пытанні вядзення і баявога забеспячэння баявых дзеянняў падраздзяленняў узброеных сіл і іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў».

- «Актуальныя пытанні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння баявых дзеянняў».

- «Тэарэтычныя і прыкладныя аспекты фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых».

Праца канферэнцыі будзе праходзіць у рэжыме пленарнага і секцыйных пасяджэнняў. Па матэрыялах канферэнцыі выдаецца электронны зборнік навуковых артыкулаў.

Кантакты

Адрас: мікрараён Фолюш, 15/219

Тэл.: 53-06-27, 53-05-60

Web: http://mil.grsu.by

E-mail: mil@grsu.by