Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 21 Сакавік 2017 10:16

Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае педагогаў на тэматычны навукова-метадычны семінар «Ад творчага пошуку, удасканалення прафесійных кампетэнцый - да Алімпу»

Чарговыя заняткі тэматычнага навукова-метадычнага семінара «Ад творчага пошуку, удасканалення прафесійных кампетэнцый - да Алімпу»  пройдуць 21 і 22 сакавіка 2017 года ў купалаўскім універсітэце.

Іх мэта - абмеркаванне педагагічных і прадметна-змястоўных аспектаў адукацыйнага працэсу для дасягнення якасных вынікаў пры падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіяд і цэнтралізаванага тэсціравання.

21 сакавіка заняткі «Праектаванне дзейнасці педагога пры падрыхтоўцы вучняў да этапаў Рэспубліканскай алімпіяды па нямецкай мове» правядзе старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта Ганна Змітрукевіч. Пачатак у 10.05 па адрасе: вул. Э. Ажэшкі, 22, аўд. 218а.

22 сакавіка заняткі «Праца з высокаматываванымі навучэнцамі: асаблівасці падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па англiйскай мове» правядзе настаўнік вышэйшай катэгорыі Гродзенскай гарадской Гімназіі  Вера Гаравец. Пачатак у 15.05. па адрасе: вул. Э. Ажэшкі, 22, аўд. 218а.

Зарэгістравацца на заняткі можна па спасылцы.

Запрашаем усіх жадаючых!