Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 20 Сакавік 2017 16:00

Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых навукоўцаў «Інжынерынг і эканамічнае забеспячэнне дзейнасці транспарту і машынабудавання» адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых навукоўцаў «Інжынерынг і эканамічнае забеспячэнне дзейнасці транспарту і машынабудавання» пройдзе 25-26 мая 2017 года на факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Праца навуковага форуму будзе арганізавана па наступных напрамках:

- «Інжынернае забеспячэнне машынабудаўнічай вытворчасці»;

- «Інжынернае забеспячэнне транспартнай дзейнасці»;

- «Праблемы лагістыкі на транспарце і ў машынабудаванні»;

-  «Пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў для транспартнай галіны і машынабудавання».

Рабочыя мовы канферэнцыі - беларуская, руская, англійская.

Для ўключэння дакладу ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі неабходна ў тэрмін да 20 сакавіка 2017 года накіраваць на электронную пошту  fitm.conference@gmail.com заяўку, матэрыялы дакладу і копію плацежнага даручэння.

Больш падрабязна з умовамі ўдзелу ў канферэнцыі можна азнаёміцца у дадатку.

Кантакты

Адрас: 230023, Беларусь, г. Гродна, вул. Э. Ажэшка, 22

Тэл./факс: +375 (152) 48-44-12

E-mail: fitm.conference@gmail.com

Старшыня аргкамітэта - дэкан факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандр Скаскевіч

Адказны сакратар аргкамітэта - дацэнт кафедры лагістыкі і метадаў кіравання Яўгенія Эйсымонт (тел.: +375 (152) 60-30-67)