Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 13 Сакавік 2017 15:21

Чытаць Купалу разам будуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

Літаратурная акцыя "Чытаем Купалу разам» адбудзецца 13 сакавіка 2017 года на філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

Арганізатарамі выступілі выкладчыкі кафедры беларускай літаратуры і кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства.

У праграме сустрэчы - чытанне вершаў беларускага паэта, перакладчыка, драматурга і публіцыста Янкі Купалы і «свабодны мікрафон», падчас якога кожны зможа расказаць пра сваё стаўленне да Купалы, яго творчасці і жыцця.

Пачатак акцыі а 12.00 па адрасе: вул. Э. Ажэшка, 22, аўд. 218.

 

4191 1