Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 06 Сакавік 2017 15:40

Матэматычную гульню «Функцыі многіх зменных» правялі на факультэце эканомікі і кіравання

4152 3Гульня аб'яднала студэнтаў 1 курса спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» купалаўскага ўніверсітэта.

–У конкурсе «Круг па інтарэсам" студэнты спаборнічалі ў знаходжанні прыватных вытворных і адказах на падступныя пытанні па тэорыі. У конкурсе-сюрпрызе ў канвертах студэнтащ чакалі як бонусы, так і дадатковыя пытанні, на якія ім таксама трэба будзе адказаць падчас экзаменаў па матэматыцы і мікраэканоміцы, - распавяла адна з арганізатараў гульні, дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі факультэта матэматыкі і інфарматыкі Алена Сяцько.

У сцэнках-мініяцюрах журы ўбачыла нумары, звязаныя са студэнцкім жыццём: хлопцы расказалі аб праблемах пераздач і ўяўлялі часы, калі выкладчыкі былі студэнтамі. Завяршылася гульня рэкламнымі кампаніямі і аўкцыёнам найважнейшых матэматычных паняццяў тэорыі функцыі многіх зменных, такіх як лініі ўзроўню, дастатковую ўмову лакальнага экстрэмуму, функцыя Лагранжа і гіпербалічны парабалоід.

Сярод арганізатараў гульні - рэпетытары-кансультанты групы першакурснікаў, студэнтка 2 курса факультэта эканомікі і кіравання Ірына Вішняк і куратар групы Анатоль Бельскі. Старшынёй журы выступіла студэнтка 3 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, пераможца ўніверсітэцкай алімпіяды мінулага года, якая атрымала дыплом 3 ступені на рэспубліканскай алімпіядзе па матэматыцы Алена Якімовіч.

З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца  тут.