Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 06 Сакавік 2017 15:29

Выкладчыкі і студэнты педагагічнага факультэта правялі для класных кіраўнікоў Гродна трэнінг «Інавацыйная стратэгія развіцця асобы: праз самакіраванне да канкурэнтаздольнасці»

8Трэнінг прайшоў у рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі фарміравання сацыяльнай паспяховасці навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі", зацверджанага Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Занятак праводзілі намеснік дэкана педагагічнага факультэта па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, навуковы кансультант праекта Алена Лапкоўская, выкладчык, аспірант кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Наталля Кісель і студэнты Марына Клачко і Карына Млыноўская.

–Падчас трэнінгу класныя кіраўнікі азнаёміліся з практыкаваннямі, прыёмамі, якія ў далейшым змогуць выкарыстоўваць у сваёй педагагічнай дзейнасці з мэтай развіцця канкурэнтаздольнай асобы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама падзяліліся ўласным вопытам дзейнасці ў гэтым кірунку, - адзначыла Алена Лапкоўская.

З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца    тут.