Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 03 Сакавік 2017 16:49

Кіраўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы сустрэлася з прадстаўнікамі Універсітэта ў Беластоку

4147 1Сустрэча адбылася сёння, 3 сакавіка. У сценах Гродзенскага дзяржаўнага щніверсітэта імя Янкі Купалы гасцей павітаў рэктар Андрэй Кароль.

У сваю чаргу ўпаўнаважаны рэктара Універсітэта ў Беластоку па супрацоўніцтве з універсітэтамі Усходняй Еўропы Яраслаў Мацвяюк і супрацоўнік міжнароднага аддзела Універсітэта ў Беластоку Пётр Бялас падзякавалі адміністрацыі нашай alma mater за запрашэнне прыняць удзел у Міжнародным турніры па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара, які ў гэтыя дні праходзіць у ГрДУ імя Янкі Купалы.

У час сустрэчы з прарэктарам па вучэбнай рабоце Юрыем Белых бакі абмеркавалі далейшае ўзаемадзеянне.

- Стратэгічнае супрацоўніцтва паміж нашымі ўніверсітэтамі тлумачыцца не толькі тэрытарыяльнай блізкасцю, але і сумеснымі мерапрыемствамі, якія мы праводзім з году ў год, - адзначыў Яраслаў Мацвяюк. - Асабліва моцна ўзаемадзеянне нашых юрыдычных, філалагічных факультэтаў, гісторыка-сацыялагічнага і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Прадстаўнікі двух універсітэтаў прапанавалі пашырыць узаемадзеянне ў новых напрамках. Так, плануецца правесці сумесныя студэнцкія мерапрыемствы ў рамках Сеткі Універсітэтаў Памежжа, а таксама арганізаваць навуковую канферэнцыю сярод аспірантаў, зрабіўшы яе пасля штогадовай.