Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 10 Сакавік 2017 11:23

ГрДУ імя Янкі Купалы прапануе атрымаць адукацыю ў Казахстане

У рамках рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі прадугледжаны штогадовы абмен для навучання на поўным курсе па праграмах магістратуры або аспірантуры.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Прымаючы бок вызваляе ўдзельнікаў абмену ад платы за навучанне, карыстанне навучальнымі дапаможнікамі, навукова-тэхнічнай дакументацыяй, даследчым абсталяваннем і забяспечвае навучанне, правядзенне навукова-даследчай працы, пражыванне ў інтэрнаце, медыцынскае абслугоўванне, а таксама выплату стыпендый у адпаведнасці з заканадаўствам Казахстана. Транспартныя выдаткі - за кошт уласных сродкаў навучэнцаў.

Для ўдзелу ў абмене неабходна прадаставіць наступныя дакументы:

- выпіска з залікова-экзаменацыйнай ведамасці з указаннем сярэдняга бала;

- для магістрантаў і аспірантаў - копія дыплома аб вышэйшай адукацыі або дыплома магістра адпаведна;

-  рэзюме;

-  заяўка.

Заяўкі неабходна накіраваць да 24 сакавіка 2017 года ў аддзел па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці (вул. Э. Ажэшкі, 22, каб. 216) або на электронную пошту orisam@grsu.by