Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 07 Сакавік 2017 09:51

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае маладых даследчыкаў на Міжнародную навукова-практычную інтэрнэт-канферэнцыю «Альфа - 2017»

Арганізатарам міжнароднай канферэнцыі выступае кафедра рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Навуковы форум будзе праходзіць з 29 па 31 сакавіка 2017 года па наступных напрамках:

- палікультурная прастора ўстановы адукацыі;

- педагагічныя ідэі XXI стагоддзя;

- праблемы маўленчай камунікацыі;

-асаблівасці сучаснай мовы;

-шляхі фарміравання міжкультурнай кампетэнцыі студэнтаў.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 15 сакавіка па адрасе: г. Гродна, вул. Леніна, 32, каб. 11 або на e-mail: kaf_rk@grsu.by.

З падрабязнасцямі ўдзелу ў канферэнцыі можна азнаёміцца ў дадатку.

 

Кантакты

Адрас: г. Гродна, вул. Леніна, 32, каб. 11

Тэл.: 8 (0152) 77-13-82

E-mail: kaf_rk@grsu.by