Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 03 Сакавік 2017 09:21

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае школьнікаў, навучэнцаў каледжаў, студэнтаў і прадстаўнікоў моладзевых грамадскіх арганізацый прыняць удзел у VII Маладзёжным фестывалі відэапраектаў «Медыясфера»

Фестываль пройдзе 31 сакавіка 2017 года на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаецца навучэнская моладзь: студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі, а таксама прадстаўнікі моладзевых грамадскіх арганізацый.

Для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца фільмы ў наступных жанрах: дакументальны фільм, гульнявы фільм, анімацыйны фільм, сацыяльны ролік, прома-ролік, відэасюжэт, відэазамалёўкі, фільм-партрэт, відэапраект (тэлепраграма). Тэматыка фільмаў не абмежаваная. Працягласць фільма - да 7 хвілін.

Заяўкі  на ўдзел і відэаматэрыялы прадастаўляюцца да 3 сакавіка 2017 года у «Студэнцкі медыяцэнтр» ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: г. Гродна, вул. Э. Ажэшка, 22, каб. 325 або па электроннай пошце: mediasfera_festival@mail.ru

Журы вызначае пераможцаў фестывалю ў наступных намінацыях:

-   Гран-пры, Лаўрэат 1-ай ступені, Лаўрэат 2-ой ступені, Лаўрэат 3-яй ступені;

- «Лепшы ігравы фільм» (па катэгорыях);

- «Лепшы анімацыйны ролік» (па катэгорыях);

- «Лепшы дакументальны фільм» (па катэгорыях);

- «Лепшы сацыяльны ролік» (па катэгорыях);

- «Лепшы прома-ролік» (па катэгорыях);

- «Лепшы фільм-партрэт» (па катэгорыях);

- «Лепшы навінны сюжэт» (па катэгорыях);

- «Лепшы відэапраект» (па катэгорыях);

- «Лепшая відэазамалёўка» (па катэгорыях).

Сярод дадатковых тэматычных намінацый:

- «Першы крок у вялікую навуку»;

- «Урокі карыснага і марнага інтэрнэту»;

- «Гродзеншчына турыстычная».

Праграма фестывалю

Дата Мерапрыемства
10 сакавіка Закрыты паказ для жюры.
27-29 сакавіка Адкрыты паказ у сеці Інтэрнэт і галасаванне гледачоў.
31 сакавіка Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Фестывалю і майстар-класы для ўдзельнікаў.

Кантакты

Адрас: г. Гродна, вул. Э. Ажэшка, 22, каб. 319 (кафедра журналістыкі)

Тэл.: 8 (0152) 73-19-88 (Іна Мінчук, Ганна Рыжковіч, Ягор Кубасаў)

E-mail: mediasfera_festival@mail.ru

Web: http://fh.grsu.by