Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 02 Сакавік 2017 08:46

Конкурс прамоўніцкага майстэрства "Пад Зоркай Кірылы Тураўскага» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Конкурс арганізаваны ў рамках Тыдня філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і будзе праведзены 16 сакавіка 2017 года. Тэма конкурсу - «Песняры зямлі беларускай».

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, якія жадаюць праверыць свае здольнасці публічна выступаць перад аўдыторыяй.

Конкурсная праграма ўключае тры этапы.

Першы - «Візітоўка», якая ўяўляе сабой самапрэзентацыю на аснове афарыстычнага выказвання (да 1 хвіліны).

Другі - выступ з прамовай (на рускай або беларускай мове) па адной з прапанаваных тэм у форме публічнага прамоўніцкага выступлення, якое суправаджаюць слайд-прэзентацыяй (да 3 хвілін). Удзельнікам прапануюцца наступныя тэмы для выступу: «Дабра Быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш (Я. Колас)», «Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына» (Я. Купала). Для замежных студэнтаў тэма выступу можа быць звязана з гісторыяй і культурай іх краіны.

Трэці - выканальніцкі конкурс, які прадугледжвае чытанне без папярэдняй падрыхтоўкі ўрыўкаў з твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 5 сакавіка 2017 года накіраваць на электронны адрас kaf_ri@grsu.by заяўку на ўдзел з паметай «Аратар». Форма заяўкі  у дадатку.

А да 13 сакавіка 2017 года накіраваць па электроннай пошце камп'ютарныя прэзентацыі (назва - па прозвішчы аўтара), якія выкарыстоўваюцца ў конкурсных выпрабаваннях.

Каардынатар конкурсу - старшы выкладчык кафедры рускай мовы як замежнай Галіна Мазько.