Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 01 Сакавік 2017 15:27

Аўтарскія курсы «Інавацыі ў адукацыі» для настаўнікаў матэматыкі Дзятлаўскага раёна правёў дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі

4078 2Курсы былі прысвечаны нестандартным падыходам да вырашэння задач па матэматыцы.

Дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі прапанаваў аўтарскую методыку выкладання тэм «Нестандартныя спосабы рашэння ўраўненняў у школьным курсе матэматыкі» і «Ураўненні і няроўнасці, якія змяшчаюць зменную пад знакам модуля». Сістэматызаваныя матэрыялы, апорныя канспекты, старанна падабраныя задачы для арганізацыі самастойнай работы школьнікаў, падрыхтаваныя Юрыем Яцэнтавічам, дазволяць педагогам на новым узроўні рыхтаваць вучняў да цэнтралiзаванага тэсцiравання.

–Пасля заканчэння курсаў слухачы атрымалі дакумент аб навучанні, а таксама доступ да аўтарскіх вучэбных матэрыялаў з дапамогай хмарных тэхналогій, - распавёў Юрый Раманоўскі.

Таксама дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі пазнаёміў педагогаў з магчымасцямі атрымання адукацыі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, распавёў пра дыстанцыйныя спосабы падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання, прапанаваных факультэтам давузаўскай падрыхтоўкі. Многія з прысутных педагогаў ужо мелі магчымасць удзелу ў першым вебінары з цыклу «Вырашаем ЦТ на 100 балаў: матэматыка»,   накіраваным на падрыхтоўку да цэнтралiзаванага тэсцiравання, і адзначылі, што дадзеная форма працы факультэта вельмі запатрабавана сярод педагогаў і навучэнцаў Гродзенскай вобласці.

Факультэтам давузаўскай падрыхтоўкі запланаваны курсы для педагогаў Шчучынскага раёна, якія ў сакавіку правядзе загадчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Ірына Карлюкова.