Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 01 Сакавік 2017 15:11

Студэнты-пяцікурснікі філалагічнага факультэта арганізавалі факультатыў па рыторыцы для вучняў сярэдняй школы № 38 г. Гродна

8 20161125 b3350c55a3Занятак студэнты спецыяльнасці «Беларуская філалогія» правялі сярод вучняў 8 класа пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Нонны Шандроха.

Урок быў прысвечаны тэме «Жэсты і міміка як бязмоўныя сродкі зносін». Студэнткі Ірына Дурэйка і Вераніка Сталярэўская выкарыстоўвалі інтэрактыўныя адукацыйныя тэхналогіі, сярод іх імправізацыя рэальных маўленчых сітуацый аўтарытэтнага слоўніка, дзелавыя гульні і рытарычныя трэнінгі.

– У нашым універсітэце традыцыйна надаецца вялікая ўвага пытанням узаемадзеяння ВНУ і школы. Мы знаходзімся ў цесным кантакце з настаўнікамі-славеснікамі, пастаянна шукаем новыя формы работы і партнёрства, - адзначыла Нона Эдмундаўна. - Такія сустрэчы сталі добрай традыцыяй, паколькі супрацоўніцтва школы і ўніверсітэта дае навучэнцам добрыя веды па профільных прадметах, магчымасць удзелу ў алімпіядах і іншых інтэлектуальных спаборніцтвах і мэтанакіравана рыхтуе іх да паступлення ў наш універсітэт.

З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца  тут.