Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 04 Сакавік 2017 13:59

Дні Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пройдуць у Лідскім, Мастоўскім, Іўеўскім і Дзятлаўскім раёнах і г. Гродна

З 4 па 21 сакавіка 2017 года ў г. Бярозаўка Лідскага раёна, Мастоўскім, Іўеўскім і Дзятлаўскім раёнах Гродзенскай вобласці і г. Гродна пройдуць Дні ўніверсітэта.

У праграме мерапрыемстваў выступ прадстаўнікоў кіраўніцтва ўніверсітэта, прэс-канферэнцыя з прадстаўнікамі факультэтаў, прэзентацыя пляцовак факультэтаў, канцэртная праграма. Сустрэчы накіраваны на аказанне дапамогі выпускнікам устаноў адукацыі г. Гродна і раёнаў Гродзенскай вобласці ў выбары адукацыйнай траекторыі пасля заканчэння школы і правільнай пабудове прафесійнай будучыні.

На мерапрыемства запрашаюцца навучэнцы 10-11-х класаў, зацікаўленыя ў паступленні ва ўніверсітэт, іх бацькі, настаўнікі, класныя кіраўнікі.

Графік правядзення Дзён універсітэта ў 2016-2017 навучальным годзе

п/п

Раён Дата Час

Месца

правядзення

1. Ленінскі і Кастрычніцкі г. Гродна

04.03.2017

(субота)

11.00

               ГрДУ імя Янкі Купалы,
                    вул. Леніна, 32

2. Іўеўскі

10.03.2017

(пятніца)

13.00 Иўеўскі раённы Дом культуры
3.

Мастоўскі

11.03. 2017

(субота)

11.00 ДУ «Мастоўскі раённы цэнтр культуры»
4. Дзятлаўскі

18.03.2017

(субота)

11.00 ДУК «Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры »
5.

         Лідскі
    г. Бярозаўка

21.03.2017

(аўторак)

13.00

ДУ « Бярозаўскі гарадскі

Дом культуры»