Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 02 Сакавік 2017 13:21

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца традыцыйны адкрыты міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара ўніверсітэта

Турнір пройдзе з 2 па 4 сакавіка 2017 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы і збярэ ўдзельнікаў з трох краін: Беларусі, Польшчы і Расіі.

Удзельнікамі спаборніцтваў стануць прадстаўніцы нашай alma mater, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскай АСДЮШАР імя А.М. Сапегі, Універсітэта ў Беластоку і Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта.

На працягу трох гульнявых дзён дзяўчаты будуць змагацца за перамогу.

Гульні адбудуцца ў спартыўнай зале па адрасе: вул. Э. Ажэшка, 22.

Праграма спаборніцтваў

Дата Час Мерапрыемства

2 сакавіка

Да 13.00 Прыезд і размяшчэнне каманд
13.30 Абед
14.30 Судзейская калегія
15.00 – 19.00 Гульні
18.00 Вячэра
После 19.00 Вольны час. Шпацыр па г. Гродна

3 сакавіка

9.00 Снеданне
10.00

              Урачыстае адкрыццё
                         турніру

10.30 –13.30 Гульні
13.30 Абед
14.00 –18.00 Гульні
18.00 Вячэра
20.00 Культурна-забаўляльная праграма

4 сакавіка

9.00 Снеданне
10.00 –13.00 Гульні
13.30 Цырымонія ўзнагароджання і ўрачыстае закрыццё турніру
14.30 Абед
16.00 Ад'езд каманд

Кантактныя тэлефоны

Галоўны суддзя - Станіслаў Лісоўскі +375 (29) 782-60-53

Прадстаўнікі аргкамітэта - Кірыл Акуліч +375 (33) 654-85-27, Таццяна Стэфаненка +375 (29) 287-86-96