Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 31 Сакавік 2017 12:27

У ГрДУ імя Янкі адбудзецца VII Маладзёжны фестываль відэапраектаў «Медыясфера»

Фестываль пройдзе 31 сакавіка 2017 года на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Удзел у конкурсе возьмуць студэнты, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, школьнікі Гродзеншчыны, а таксама прадстаўнікі моладзевых грамадскіх арганізацый.

У рамках фестывалю плануецца паказ фільмаў рознай жанравай накіраванасці: дакументальных, гульнявых, анімацыйных фільмаў, сацыяльных ролікаў, прома-ролікаў, відэасюжэтаў, відэазамлёвак, фільмаў-партрэтаў і відэапраекце.

Журы вызначыць пераможцаў фестывалю ў наступных намінацыях:

- Гран-пры;

- Лаурэат 1-ой ступени;

- Лаурэат 2-ой ступени;

- Лаурэат 3-яй ступени;

- «Лепшы гульнявы фільм»(па катэгорыях);

- «Лепшы  анімацыйны ролік» (па катэгорыях);

- «Лепшы  дакументальны фільм» (па катэгорыях);

- «Лепшы сацыяльны ролік» (па катэгорыях);

- «Лепшы прома-ролік» (па катэгорыях);

- «Лепшы фільм-партрэт» (па катэгорыях);

- «Лепшы навінавы сюжэт» (па катэгорыях);

- «Лепшы  видэапраект» (па катэгорыях);

- «Лепшая відэазамалёўка» (па катэгорыях);

Сярод дадатковых тэматычных намінацый:

- «Першы крок у вялікую навуку»;

- «Урокі карыснага і марнага інтэрнэту»;

- "Гродзеншчына турыстычная».

Запрашаем на паказ усіх жадаючых!