Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 24 Люты 2017 11:33

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

IMG 9188

Удзельнікамі ўрачыстага сходу, які прайшоў у сценах купалаўскага ўніверсітэта, сталі выкладчыкі і курсанты ваеннага факультэта, супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы.

Сярод запрошаных гасцей начальнік штаба - першы намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання палкоўнік Руслан Касыгін, намеснік ваеннага камісара Гродзенскай вобласці ваеннага камісарыята Аляксандр Харашун, першы начальнік ваеннага факультэта Аляксандр Радзівонаў, старшыня праўлення Гродзенскай абласной Асацыяцыі мясцовых саветаў дэпутатаў Анатолій Нікіцін і памочнік члена Пастаяннай камісіі Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Святаслаў Ліс.

– 23 лютага - важны дзень у жыццё кожнага грамадзяніна нашай краіны. Гэтае свята мае глыбокія карані, даўнія традыцыі доблесці і славы. Яно аб'ядноўвае ўсіх тых, хто абараняў і абараняе сваю Бацькаўшчыну, суверэнітэт Беларусі і яе межы, сваю сям'ю, свой універсітэт, - адзначыў рэктар універсітэта Андрэй Кароль і пажадаў усім моцнага здароўя, міру, дабра, пачуцця ўпэўненасці ў сабе, новых мэтаў і поспехаў у іх рэалізацыі, а таксама годна выконваць свой няпросты абавязак і абараняць Айчыну толькі мірнымі спосабамі.

Аб поспехах і дасягненнях ваеннага факультэта распавёў начальнік факультэта Лявонцій Паўлаў. Выступаючы перад аўдыторыяй, ён падкрэсліў, што 23 лютага адзначаецца чарговая гадавіна з дня стварэння Узброеных Сіл і гэты дзень лічыцца адным з самых ганаровых ў краіне. Лявонцій Юр'евіч пажадаў усім міру, дабра і ўдачы ў прафесійнай дзейнасці.

Падчас урачыстага мерапрыемства выкладчыкам, супрацоўнікам, студэнтам універсітэта і курсантам ваеннага факультэта была аб'яўлена падзяка і ўручаны ганаровыя граматы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Акрамя таго, юбілейнага медаля «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» былі ўдастоены прадстаўнікі нашай alma mater.

Завяршылася ўрачыстае мерапрыемства святочным канцэртам студэнтаў універсітэта.