Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 23 Люты 2017 16:05

На ваенным факультэце вызначылі лепшых стралкоў сярод пастаяннага складу

1017730145У стралковым ціры абласнога ваеннага камісарыята прайшло першынство ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сярод пастаяннага складу ў практыкаванні ПМ-1. Турнір прысвяцілі памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У асабістым першынстве лепшым стралком ваеннага факультэта ў чарговы раз стаў начальнік кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых палкоўнік Андрэй Лушнеўскі. Другое месца заняў выкладчык кафедры тылавога забеспячэння маёр Сяргей Раманчук, трэцім стаў начальнік ваеннага факультэта палкоўнік Лявонцій Паўлаў.

У камандным першынстве пераможцам прызнана кіраванне ваеннага факультэта. Другое месца дасталася зборнай камандзе афіцэраў батальёна курсантаў, трэцяе - зборнай камандзе агульнавайсковай кафедры.

З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца  тут.