Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 22 Люты 2017 10:20

З Днём нараджэння, Універсітэт!

4006 2

Сёння, 22 лютага 2017 года, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адзначае сваё 77-годдзе.

У гонар дня нараджэння ў нашай alma mater пройдуць святочныя мерапрыемствы.

У праграме - старт круглагадовай спартакіяды сярод студэнтаў купалаўскага ўніверсітэта, урачыстае адкрыццё грамадзянска-патрыятычнага марафону «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь», прэзентацыя кнігі аб універсітэце, міжнародны турнір па валейболе на Кубак рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы, студэнцкія акцыі, конкурсы, інтэлектуальныя гульні, спартыўныя спаборніцтвы, канцэрты і дыскатэкі.

Больш падрабязна з праграмай мерапрыемстваў у рамках Дзён універсітэта можна азнаёміцца ў дадатку.