Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 17 Люты 2017 10:38

Супрацоўнікі і выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы выступілі на спартакіядзе сярод гродзенскіх універсітэтаў

3913 91Спаборніцтвы па шасці відах спорту праходзілі на працягу пяці дзён - з 6 па 10 лютага. За права быць першымі змагаліся тры каманды - каманда ГрДУ імя Янкі Купалы, ГрДМУ і ГГАУ.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі прафсаюзныя камітэты і спартыўныя клубы ўніверсітэтаў.

Прадстаўнікі нашай альма-матэр паказалі годныя вынікі на спартакіядзе. Так, каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы двойчы падымалася на першае месца п'едэстала ў спаборніцтвах па міні-футболе і настольным тэнісе. Нашы спартсмены ўпэўнена перамаглі сапернікаў у шматлікіх гульнях.

Двойчы нашы супрацоўнікі займалі другое месца ў спаборніцтвах па шахматах і баскетболе, двойчы былі трэцімі ў спаборніцтвах па валейболе і шашках.

Па выніках спартакіяды сярод універсітэтаў Гродна каманда купалаўцаў атрымала дыплом удзельніка.