Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 17 Люты 2017 09:08

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сталі пераможцамі і прызёрамі I Чэмпіянату свету сярод студэнтаў па барацьбе самба

3181 1Спаборніцтвы праходзілі на Кіпры 9-11 снежня і сабралі змагароў з больш чым 15 краін свету. Сярод удзельнікаў студэнты ўніверсітэтаў з краін СНД і Еўропы. Студэнты-спартсмены Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў складзе зборнай абаранялі на спаборніцтве гонар Беларусі.

Перамогу ў вагавай катэгорыі 52 кг атрымала студэнтка факультэта фізічнай культуры Ксенія Даніловіч, якая ў фінальных паядынках адолела саперніц з Расіі і Румыніі. Таксама ў ліку пераможцаў апынулася студэнтка юрыдычнага факультэта Юлія Трахневич. Дзяўчына заняла першае месца ў вагавай катэгорыі 72 кг.

Другой ў вагавай катэгорыі 80+ стала студэнтка факультэта псіхалогіі Кацярына Калюжная. Трэцяе месца ў вагавай катэгорыі 82 кг у студэнта факультэта фізічнай культуры Нікіты Карыкава.

Трэнерамі спартсменаў ГрДУ імя Янкі Купалы выступілі загадчык кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры Аляксандр Бардзін і выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Іван Шарко.