Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 15 Люты 2017 14:45

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ў складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці сталі прызёрамі і пераможцамі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе

3895 3Спаборніцтвы праходзілі ў Мінску і сабралі наймацнейшых змагароў краіны. Гродзенскую вобласць на чэмпіянаце прадстаўлялі студэнты-спартсмены Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Па выніках спаборніцтваў каманда Гродзеншчыны апынулася мацнейшай і заняла першае месца. Годныя вынікі паказалі і нашы студэнты ў асабістых заліках.

Так, студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Аляксандр Гуштын заваяваў першае месца ў вагавай катэгорыі 97 кг.

Студент 2 курса факультэта фізічнай культуры Віталь Песняк стаў другім у вагавай катэгорыі 125 кг, а студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Андрэй Карпач - трэцім у вагавай катэгорыі 74 кг.

Дадзеныя спаборніцтвы з'яўляюцца адным з этапаў адбору на чэмпіянат Еўропы ў г. Новы Сад (Сербія), які пройдзе 2-7 мая 2017 года.