Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 10 Люты 2017 12:26

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сталі ўдзельнікамі сустрэчы пакаленняў навукоўцаў

3841 5Сустрэча прайшла 9 лютага ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і сабрала больш за 400 удзельнікаў - студэнтаў выпускных курсаў вышэйшых навучальных устаноў краіны, якія праяўляюць цікавасць да навуковай дзейнасці, і маладых даследчыкаў. У іх ліку студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

З прывітальным словам да моладзі звярнулася кіраўніцтва НАН і РГА «Белая Русь». Удзельнікі даведаліся аб дзейнасці вядучай навуковай арганізацыі краіны. Пра шлях у навуку, пра тое, як дамагчыся поспехаў у навуковай сферы раказалі вядомыя навукоўцы, акадэмікі, кіраўнікі вядучых навуковых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук.

З тэндэнцыямі ў змене клімату студэнтаў і маладых навукоўцаў пазнаёміў акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Логінаў, а члены Савета маладых навукоўцаў расказалі пра сваю дзейнасць і новыя праекты. У праграме сустрэчы таксама было знаёмства студэнтаў з працай навуковых інстытутаў і цэнтраў, якія ўваходзяць у структуру Акадэміі навук, музеяў НАН Беларусі, Цэнтральнага батанічнага саду і пастаянна дзеючай выставы «Дасягненні навукі - вытворчасці».