Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 10 Люты 2017 12:10

Факультэт фізічнай культуры наладжвае ўзаемадзеянне з кафедрамі Казахскай акадэміі спорту і турызму

IMG 20170203 103334

Пра гэта стала вядома падчас Сусветнай навуковай канферэнцыі Міжнароднай федэрацыі студэнцкага спорту (FISU) «Інавацыя - Адукацыя - Спорт», якая прайшла 3-4 лютага ў г. Алматы на базе Казахскай акадэміі спорту і турызму.

У ходзе асабістай сустрэчы з рэктарам і дэканамі казахскага ўніверсітэта загадчык кафедры спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Віталь Храмаў вызначыў шляхі ўзаемадзеяння ў галіне інфарматызацыі фізкультурнай адукацыі. Таксама бакі пазначылі формы супрацоўніцтва з Цэнтрам падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў для фізічнай культуры і спорту, які дзейнічае пры акадэміі.

На навуковым форуме, які сабраў удзельнікаў з 45 краін, Віталь Уладзіміравіч выступіў з дакладам, прысвечаным тэхналагічным інавацыям на ўроках фізічнай культуры ў школах Рэспублікі Беларусь. Таксама прадстаўнік нашага ўніверсітэта пазнаёміўся з арганізацыяй адукацыйнага працэсу на факультэтах Казахскай акадэміі спорту і турызму і наведаў збудаванні Сусветнай універсіяды па зімовых відах спорту.

З усімі навінамі факультэта фізічнай культуры можна азнаёміцца тут.