Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 10 Люты 2017 12:08

Студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Захар Шыманчык паказаў высокія вынікі ў першым адборачным этапе конкурсу «Адміністраванне Linux»

sert

Конкурс праводзіцца ў рамках Міжнароднай алімпіяды ў сферы інфармацыйных тэхналогій «IT-Планета 2016/2017», якая стартавала ў снежні 2016 года.

Лепшы вынік сярод купалаўцаў паказаў студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Захар Шыманчык, які атрымаў 500 балаў з магчымых 600. Акрамя яго, годна выступілі і магістранты факультэта, якія прайшлі ў другі этап алімпіяды.

Сярод іх Алег Лось і Дзмітрый Улезла, якія набралі высокія балы ў конкурсе кампаній AT Consulting і Oracle «Праграмаванне: Java», Яна Солтан, якая прымала ўдзел у конкурсе «Праграмаванне 1C: Прадпрыемства 8».

З усімі навінамі факультэта матэматыкі і інфарматыкі можна азнаёміцца тут.