Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 10 Люты 2017 12:04

Студэнты і выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы прачыталі аўтарскія вершы на вечары паэзіі і аўтарскай песні «Каложскі дабравест»

3817 3У Свята-Пакроўскім саборы 7 лютага прайшоў вечар-прэзентацыя зборніка паэзіі «Каложскі дабравест». Сустрэча сабрала паэтаў - пастаянных удзельнікаў штогадовых літаратурных мерапрыемстваў Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі дабравест».

Сярод аўтараў - як вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты, так і маладыя творцы. У іх ліку прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: аспірантка філалагічнага факультэта Вольга Агапонава, дацэнт кафедры польскай філалогіі філалагічнага факультэта Анатолій Брусевіч, студэнткі філалагічнага факультэта Аліна Паўлоўская і Вікторыя Смолка.

На вечарыне паэты прачыталі ўласныя вершы і падзяліліся ўражаннямі пра вечар. Некаторыя вершаваныя творы прагучалі ў выкананні барда Андрэя Мельнікава і рок-спевака Алеся Дзянісава. Асаблівай любоўю да Радзімы і беларускай мовы сталі вершы і ўспаміны пра Гродна пісьменніцы і паэткі Дануты Бічэль, для якой наш горад стаў знакавым месцам сустрэчы з такімі пісьменнікамі як Уладзімір Караткевіч, Пётр Броўка, Васіль Быкаў.

У гэты ж дзень адбылася прэзентацыя зборніка вершаў «Каложскі дабравест» на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.