Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 10 Люты 2017 11:53

Выкладчыкам ГрДУ імя Янкі Купалы прысвоена вучонае званне дацэнта і прысуджана вучоная ступень кандыдата навук

3816 1На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое прайшло 8 лютага 2017 года, выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы было прысвоена вучонае званне дацэнта і прысуджана вучоная ступень кандыдата навук.

Так, навуковая ступень дацэнта прысвоена дацэнту кафедры тэхнічнай механікі інжынерна-будаўнічага факультэта Андрэю Свістуну і дацэнту кафедры музычнага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну Аркадзію Пескіну.

Вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук прысуджана інжынеру-праграмісту 2 катэгорыі, старшаму выкладчыку кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій фізіка-тэхнічнага факультэта Наталлі Біч.