Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 27 Студзень 2017 16:35

Студгарадок: у інтэрнаце № 3 ГрДУ імя Янкі Купалы правялі майстар-клас па пляценні

3689 3Майстар-клас па пляценню з газетных трубачак арганізавала студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта купалаўскага ўніверсітэта Юлія Бенкевіч.

Дзяўчына пазнаёміла студэнтаў з асноўнымі элементамі тэхнікі, прадэманстравала раней выкананыя работы, паказала, як можна аформіць сваю працу ў якасці падарунка і як выкарыстоўваць вырабы ў побыце.

– Мае вучаніцы з лёгкасцю асвоілі прыёмы пляцення і абмеркавалі, як дэкараваць гатовыя вырабы, - падзялілася Юлія. - Некаторыя з прысутных на майстар-класе вырашылі і далей самастойна працаваць з прапанаванай тэхнікай прыкладнога мастацтва.