Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 27 Студзень 2017 16:26

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў дыплом доктара навук прафесару кафедры філасофіі ГрДУ імя Янкі Купалы Алегу Раманаву

3688 1Сёння, 26 студзеня, Аляксандр Лукашэнка ўрачыста ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і педагагічным работнікам краіны. Пра гэта паведамляецца на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Ушаноўваючы ўдзельнікаў сустрэчы, Аляксандр Рыгоравіч адзначыў, што навуку часта параўноўваюць з акіянам - стыхіяй, шмат у чым нязведанай, але якая адкрывае перад чалавекам тысячы магчымасцяў.

– У бурлівым струмені пошуку і адкрыццяў пераможцам становіцца толькі той, хто, смела выходзячы за межы стандартнага, ідзе новымі сцежкамі і шляхамі. Толькі паставіўшы перад сабой высокую, шмат у чым невыканальную мэту, можна наблізіцца да чагосьці сапраўды важнага, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Дыплом доктара навук атрымаў прафесар кафедры філасофіі педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Алег Раманаў. Варта адзначыць, што навуковая праца Алега Аляксандравіча стала першай за апошнія 15 гадоў доктарскай дысертацыяй па кірунку «Філасофія», якая была зацверджана Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне Прэзідыум ВАК вынес 9 чэрвеня 2016 года.

Алег Раманаў скончыў факультэт біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, у 2000 годзе - аспірантуру кафедры філасофіі нашай alma mater, у 2001 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Сацыялізацыя асобы ва ўмовах грамадскай трансфармацыі», а ў 2007 годзе яму прысвоілі званне дацэнта. У 2012 годзе Алег Аляксандравіч скончыў дактарантуру Інстытута філасофіі НАН Беларусі. У 2016 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Усходнеславянская цывілізацыя як суб'ект сучасных глабальных сацыяльных трансфармацый», у чэрвені гэтага ж года яму была прысуджана вучоная ступень доктара філасофскіх навук. У снежні 2016 года Алег Аляксандравіч атрымаў пасаду прафесара ў купалаўскім універсітэце.

Сфера навуковых інтарэсаў навукоўца - праблемы генезісу, аднаўлення і перспектыў развіцця ўсходнеславянскай цывілізацыі, класічная і сучасная руская філасофія, лёс дзяржавы ў глабалізуючым свеце. Алег Раманаў з'яўляецца членам навуковай школы кафедры філасофіі ГрДУ імя Янкі Купалы, якая займаецца даследаваннем цывілізацыйнай дынамікі ўсходнеславянскіх таварыстваў у кантэксце сучасных глабальных трансфармацый. Падрыхтаваў аднаго кандыдата навук і апублікаваў больш за 70 навуковых і вучэбна-метадычных прац.