Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 14 Люты 2017 16:09

Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае школьнікаў на онлайн-заняткі «Рашаем ЦТ на 100 балаў: матэматыка»

Заняткі «Вырашаем ЦТ на 100 балаў: матэматыка» будуць праходзіць на працягу месяца - з 16 лютага па 16 сакавіка 2017 года ў рэжыме онлайн. Для ўдзелу неабходны камп'ютар, падлучаны да сеткі Інтэрнэт.

Кожнае з заняткаў будзе доўжыцца не больш за 80 хвілін. Пачатак у 16.30.

Зарэгістравацца на курс можна да 14 лютага 2017 года ўключна   па спасылцы.

 

Расклад заняткаў

16.02.2017 Тэкставыя задачы ў ЦТ (частка Б)
2.03.2017 Змешаныя ўраўненні і няроўнасці ў ЦТ (частка Б)
9.03.2017 Задачы на змешаныя прагрэсіі ў ЦТ (частка Б)
16.03.2017 Задачы на камбінацыі шматграннікаў і целаў кручэння ў ЦТ (частка Б)

Кантакты

Тэл.: 72-36-80, +375 (29) 267-96-73 (МТС)