Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 24 Студзень 2017 10:34

«Снежны снайпер», біятлон і атракцыёны: упершыню на ваенным факультэце прайшло спартыўнае свята «Military snow fest – 2017»

IMG 3547Мерапрыемства сабрала курсантаў, прафесарска-выкладчыцкі склад, супрацоўнікаў структурных падраздзяленняў ваеннага факультэта купалаўскага ўніверсітэта і навучэнцаў сярэдняй школы № 38 г. Гродна.

На працягу дня ўдзельнікі праходзілі шэраг спартыўных выпрабаванняў. Сярод іх былі зімовая камбінаваная і лыжная эстафеты, конкурс «Снежны снайпер», перацягванне ліны і біятлон. Акрамя таго, для ўсіх жадаючых працавалі атракцыёны «Буліт», «Дартс», «Асілак».

– У ходзе захапляльных спаборніцтваў каманды паказалі сілу і цягавітасць, спрыт і кемлівасць, - падзяліўся начальнік ваеннага факультэта Лявонцій Паўлаў. - Высокім выніках удзельнікаў спартыўных спаборніцтваў спадарожнічалі вясёлая атмасфера свята, добры настрой, энергічная музыка, актыўная падтрымка балельшчыкаў і, вядома ж, падбадзёрлівае марознае паветра і іскрысты снег.

Пасля падвядзення вынікаў каманды ўдзельнікаў спаборніцтваў былі ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі.

– У нашы дні нікога не трэба пераконваць у тым, што масавы спорт - самы надзейны шлях да здароўя, які аб'ядноўвае і збліжае людзей, робіць іх аднадумцамі і сябрамі, - адзначыў Лявонцій Юр'евіч. - Гэта не толькі зарад бадзёрасці і энергіі, але і добрая жыццёвая школа, якая вучыць верыць у сябе і не пасаваць перад цяжкасцямі.

Мерапрыемства было накіравана на прапаганду здаровага ладу жыцця, арганізацыю актыўнага і культурнага адпачынку, уцягванне навучэнцаў i выкладчыкаў ў рэгулярныя заняткі фізічнай культурай і спортам.

З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.