Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 23 Студзень 2017 16:53

У ГрДУ імя Янкі Купалы назвалі пераможцаў традыцыйнага навагодняга квэста «N.Y.Quest.2017»

3636 1У гэтым годзе спаборніцтва мела кодавую назву «AGENT 007». Арганізатарам квэста па традыцыі выступіў факультэт матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а ўдзельнікамі сталі школьнікі і студэнты з розных рэгіёнаў Беларусі.

Спаборніцтвы прайшлі ў фармаце Capture the flag (CTF), або «Захоп сцяга», і былі накіраваны на абарону інфармацыі. У рамках квэста удзельнікам прапанавалі разнастайныя заданні на логіку, па крыптаграфіі, сцеганаграфіі, уразлівасці вэб-прыкладанняў і іншых аспектах камп'ютарнай і інфармацыйнай бяспекі.

– У гэты раз мы вырашылі разнастаіць нашы таскі заданнямі на аўдыт бяспекі розных аперацыйных сістэм, пошук SQL-ін'екцый, сеткавую бяспеку, - расказаў адзін з арганізатараў квэста, старшы выкладчык кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютэрнай бяспекі Яўгеній Дзірвук. - Пры вырашэнні ўдзельнікі выкарыстоўвалі 7 віртуальных машын, 10 вэб-прыкладанняў і некалькі вельмі цікавых заданнняш- «матрошак», у якіх былі прадугледжаны фальшывыя сцягі на кожным этапе.

Лідарам спаборніцтва стаў пераможца мінулага навагодняга квэста «N.Y.Quest.2016» Павел Французаў - выпускнік факультэта матэматыкі і інфарматыкі 2015 года спецыяльнасці «Камп'ютарная бяспека».

Галоўны прыз выйграў удзельнік з Наваполацка Канстанцін Галаван.

– Усе, хто трапіў у дзесятку лідараў, будуць запрошаныя на вочны тур спаборніцтваў па абароне інфармацыі V Рэспубліканскай алімпіяды студэнтаў і школьнікаў па крыптаграфіі і абароне інфармацыі «Junior.Crypt.2017», якую штогод праводзіць факультэт, - падвёў вынік Яўгеній Дзірвук.