Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 09 Студзень 2017 16:31

Студгарадок: студэнты інтэрната № 3 ГрДУ імя Янкі Купалы правялі дабрачынную акцыю «Каляднае цяпло»

Изображение 008Акцыю арганізаваў студсавет інтэрната № 3 студгарадка для дзяцей Гродзенскага дзяржаўнага гарадскога сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

–Штогод у навагоднія і калядныя святы студэнты інтэрната наведваюць дзіцячы прытулак. І ў гэтым годзе яны падрыхтавалі малышам разнастайныя падарункі, - расказала выхавальнік інтэрната. - Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў забаўках і падтрымлівалі вясёлы настрой. Студэнты разам з дзецьмі ўспомнілі традыцыі сустрэчы свята Божага Нараджэння.